2006-06-23 17:17:30

Напрыканцы гэтага тыдня ў Любляне збяруцца 34 Генеральныя сакратары нацыянальных Біскупскіх канферэнцый Еўропы.


У сталіцы Славеніі ўдзельнікі нарады правядуць аналіз: адносінаў Царквы і дзяржавы ў розных еўрапейскіх краінах; інтэграцыі на кантыненце; дэбатаў адносна Еўрапейскай канстытуцыі; даследчых праграмаў Еўрасаюзу. Будуць кранутыя пытанні міграцыі, ролі СМІ ў грамадстве, узаемаадносінаў з мусульманамі - грамадзянамі ЕС і кантактаў з краінамі Афрыкі і Азіі, пастырскага паслугоўвання...- наогул, вельмі шырокае кола пытанняў - як унутранага жыцця самых Біскупскіх Канферэнцый , так і іхных сувязей з рэаліямі сучаснага жыцця і асаблівасцямі канкрэтных сітуацый у розных краінах. Гаворка кране і розгалас пасля выхаду ў свет 1-й Энцыклікі Папы Бенедыкта 16 "Бог ёсць любоў".
Прадстаўнікі біскупства з 34 краін зробяць пілігрымку да Багародзічных святынь у Брэжыцэ і Бледа. Яны раскажуць аб падрыхтоўках да Сусветнай сустрэчы каталіцкіх сем'яў у Валенсіі.
Любляна развітаецца з прадстаўнічым форумам каталіцкіх герархаў вялікім святочным канцэртам, у якім прымуць удзел выдатныя выканаўцы Славеніі і госці-артысты з іншых краін.







All the contents on this site are copyrighted ©.