2006-06-22 13:28:01

Папа Бэнэдыкт 16 пачэсным грамадзянінам нямецкага гораду Ратызбон



У сераду, пасьля агульнае аўдыенцыі, Бэнэдыет 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі ўлады гораду Ратызбон, якія ўручылі яму пачэснае грамадзянства свайго гораду.
Я ўжо ад 1964-га году змог пабываць у Ратызбон ў майго брата, які кіраваў там адным з найстарэйшых дзіцячым хораў сьвету “Рэгэнсбург Домспатцэн”—ўспамінаў з часе гэтае ўрачыстасці Папа Бэнэдыкт 16. Мае адносіны набралі новага характару, калі ў 1969-ым годзе я перабраўся ў Ратызбон, міма таго, што мог таксама чытаць лекцыі ў такім вялікім і старым Унівэрсытэце як Тыбінга- гаварыў Папа.
Рабызбон зьяўляецца другім баварскім горадам, які ў апошнім часе ўручыў Папе пачэснае грамадзянства. Два тыдні раней зрабілі гэта ўлады гораду Альтэттінг.








All the contents on this site are copyrighted ©.