2006-06-22 16:28:21

Прайшло 5 год ад візіту папы Яна Паўла 2 на Украіну. Гэтую гадавіну вырашана ўрачыста адзначыць.


Адбылася ў Кіеве і прынагодная прэсканферэнцыя. На пытанні журналістаў адказаў Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі УГКЦ кардынал Любамір Гузар.
"Служыць народу, забяспечваючы усім мір і роўнасць у правах; супрацьставіцца спакусам выкарыстоўваць ўладу дзеля асабістых ці карпаратыўных інтарэсаў"-- такім тады быў зварот Папы Яна Паўла 2 да украінскіх палітыкаў. Як падкрэсліў на сустрэчы ў нацыянальным Незалежным Інфармацыйным Агенстве Навінаў кардынал Гузар, "сёння мы назіраем, што асабліва зараз гэтыя словы не страчваюць актуальнасці". Кіраўнік грэкакаталіцкае Царквы Украіны нават падкрэсліў, што менавіта невабходнасцю хаця б праз 5 год пачуць гэтыя словы вялікага Польскага Папы натхнёныя святкаванні 5-годдзя ягонага знаходжання на Ўкраіне. Кардынал Любамір падкрэсліў, што Папа Ян павел 2 быў і застаецца найбольш прызнаным маральным аўтарытэма сучаснасці.Дык хочацца зноў прыпомніць ягоныя напутствія, звернутыя да украінскіх палітыкаў, прадстаўнікоў Царквы, моладзі, гуманітарных дзеячаў. У ягоных ідэях можна знайсці адказы на палітычныя, грамадскія і царкоўныя праблемы, што ўзрушваюць Украіну.
На прэсканферэнцыі жцрналістам была прадстаўленая новая кніга "Папа і Украіна'', афіцыйная прэзентацыя якой пройдзе ў часе святкаваненяў. Прэзідэнт краіны Віктар Юшчанка пажадаў асабіста прыняць удзел у свяце і выступіць са словамі прывітання.








All the contents on this site are copyrighted ©.