2006-06-21 14:39:22

Хоакін Новарро Валс падаў заяву аб адстаўцы Папу Бенедыкту 16-му. 22 гады спадар Валс узначальваў прэсцэнтр Ватыкану. Ён стаўся вядомым на цэлы свет ў працягу гадоў пантыфікату Папы Яна Паўла 2.


Пасля смерці польскага Папы ягоны сябр і наступнік - Бенедыкт 16 асабіста прасіў дырэктара службы друку святога Пасаду не пакідаць свой пасад некаторы час. І вось, больш як годам пазней, заява аб выхадзе на пенсію паступіла. "Пасля многіх гадоў працы - магчыма, надта многіх, - заявіў журналістам доктар Наварра, - мне будуць карыснымі перамены."
Хоакін Наварра Валс - ураджэнец Гішпаніі, член каталіцкага руху "Опус Дэй" і урач-псіхіятр па атрыманай вышэйшай адукацыі. У сваім інтэрв'ю італьянскаму тэлебачанню ён расказаў пра найболш яркія за больш як 2 дзесяцігоддзі працы моманты на пасадзе дырэктара Прэсслужбы Ватыкану, сярод якіх - сустрэчы з Маці Тэрэзай з Калькуты і прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым. На пытанне журналістаў аб планах на будучыню, доктар Наварра Валс зазначыў, што мяркуе застацца пажыццёва ў Італіі, але канчаткова яшчэ не вырашыў .
.







All the contents on this site are copyrighted ©.