2006-06-20 14:22:50

У Ватыкане працягваецца візіт "Ад Ліміна" біскупаў Прыбалтыкі


Папа Бэнэдыкт 16 прыняў ужо 4-х латышскіх біскупаў, ў тым мітрапаліта Рыгі, кардынала Пуяца.
Першую Каталіцкую Царкву пабудавана на Латвіі ў 1048-м годзе. У 1918-м годзе ўзьнікла незалежная латышская дзяржава, якая 4-ы гады пазьней заключыла Канкардат з Апостальскаю Сталіцаю. Новая незалежнасьць прыйшла толькі ў 1991-м годзе. У 1993-м годзе Латвію наведаў Папа Ян Павал ІІ.
На сёньняшні дзень у Латвіі католікі становяць адну пятую насельніцтва краіны, якога каля 2,5 мільёнаў, і мае 4-ы дыяцэзыі. У краіне найбольш лютэранаў, якіх адна чацьвёртая ўсяго насельніцтва. Праваслаўных каля 10-ці працэнтаў насельніцтва. Латышская Каталіцкая Царква вядзе душпастырства ў 271-й парафіі. Мае некалькі школ рознае ступені, вядзе штотыднёвую каталіцкую праграму па дзяржаўным тэлебачаньні ды хрысьціянскія праграмы па радыё.
У рамках гэтага самага візіту ад “Ліміна Апосталёрум” Папа Бэнэдыкт 16 прыняў таксама 4 літоўскіх біскупаў, ў гэтым мітрапаліта Коўна, арцыбіскупа Тамкевічуса.








All the contents on this site are copyrighted ©.