"Уклад Расіі (ў выратаванне Еўропы) можа заключацца ў тым, каб вывесці з ценю маральную
тэму". Такую думку з трывогаю аб будучыні цывілізацыі выказаў мітрапаліт Смаленскі
і Калінінградскі Кірылл на прэзентацыі ў Брусэлі сваёй кнігі "Эвангелле і свабода."
Поўная назва твору, ў якім сучасны рускі філосаф і духоўны лідэр праваслаўя перасцерагае
аб тым, што Еўропа не выжыве, калі не ўраўнаваджыць ідэю правоў і свабод асобы ідэяю
а б этычнай адказнасці чалавека, такая: "Эвангелле і свабода. Традыцыйныя
каштоўнасці ў сэкулярызаваным грамадстве. Яна выйшла на французскай мове ў
выдавецтве "Сэрф". Галава знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхату
падкрэслівае ва ўсіх сваіх выступленнях, як небяспечная сучасная тэндэнцыя
заходняй культуры. "Грамадства ўвесь час падкрэслівае ідэю свабоды чалавека, гаворыць
аб раскрэпашчэнні асобы, а не аб этычнай і маральнай адказнасці". Менавіта ў недахопе
этычнага выхавання, значыцца, элементарнай павагі да іншых людзей і да прыроды, -
Боскага стварэння - укарэньваюцца шматлікія праблемы сучаснасці. У іх ліку - нецярпімасць
да інакшае думкі, ксенафобія, нянавісць па расаваму ці рэлігійнаму прызнаку, несумленнасць
і г.д. У разбурэнні этычных асноваў любога грамадства, калі-небудзь існаваўшага ў
чалавечым асяроддзі, у разбурэнні ў Еўропе традыцыйнай сістэмы каштоўнасцей, што
прывялі да росквіту еўрапейскай цывілізацыі, хаваецца вялікая небяспека. На прэзентацыі
мітрапаліт Кірыл падкрэсліў, што ўсе сусветныя рэлігіі маюць адзіную этычную базу.
Дык яна й можа служыць асновай для міжрэлігійнага дыялогу. "Калі РПЦ настойвае на
сувязі свабоды з маральнай адказнасцю, яна паўтарае тое, што добра ўгрунтаванае ў
заходняй філасофіі, але зараз захінаецца ценем. І роля Расіі - разагнаць цень.
У новым сборніку - артыкулы, прапаведванні і выступленні мітрапаліта. Яны ёсць даследваннем
такіх грунтоўных праблем сучаснага грамадства, як правы чалавека, міжкультурны і міжканфесійны
дыялог, узаемаадносіны навукі і рэлігіі, месца праваслаўя ў сучаснае Еўропе. Падрабязна
разглядаецца важнасць адукацыі і выхавання, роля маральных установак ў сістэме адукацыі
ад маладзейшых гадоў жыцця чалавека.