2006-06-19 11:25:26

Заява Апостальскага нінцыя монс. Ю. Веселоўскага на паседжанне ОБСЕ ў Алмааце.


“Свабоду выказвання ўласных меркаванняў трэба бараніць, але нельга абражаць рэлігійныя пачуцці асобных людзей ці цэлых грамадаў”, - зазначыў Апостальскі нунцый у Казахстане арцыбіскуп Юзеф Веселоўскі на самміте АБСЕ, прысвячаным развіццю міжкультурнага, міжрэлігійнага ды міжэтнічнага паразумення, які праходзіў у Алматы. Монсіньор Веселоўскі нагадаў, што “дыялог павінен засновывацца на веданні і павазе” і падкрэсліў, што “сёння ў грамадстве, на жаль, няма дастатковага зразумення варожасці супраць хрысціянаў. Такім чынам, варожасць існуе, але яе не прызнаюць”. Згодна з меркаваннем Апостальскага нунцыя, сёння “рэлігіямі маніпулююць, ці лічаць адной з праблемаў, у той час як на самой справе іх трэба было б разглядаць у якасці аднаго з рашэнняў праблемаў, якія існуюць паміж рознымі культурамі і цывілізацыямі”. Нунцый адзначыў, што, “гаворачы аб рэлігіях і культурах, адукацыйныя ўстановы і СМI павінны пазбегаць стэрыятыпаў, скажэнняў і нецярпімасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.