2006-06-19 13:27:33

Ватыкан-Масква: такі маршрут чакае каталіцкіх герархаў, якія будуць удзельнічаць у сусветным самміце рэлігійных лідэраў, што адбудзецца ў расейскай сталіцы напачатку ліпеня.


На афіцыйны зварот да Папы Бенедыкта 16 збоку маскоўскага Патрыярхату РПЦ з просьбай накіраваць у Маскву на форум аўтарытэтную дэлегацыю, вырашана, што ў яе ўвойдзе больш за 10 адказных дзеячаў сусветнай каталіцкай Царквы. У прыватнасці - кіраўнікі некалькіх Папскіх радаў - кардыналы Поль Пупар, Вальтэр Каспер, Рожэ Этчегерай, кардынал - арцыбіскуп Вашынгтонскі Тэадор Макарык, арцыбіскупы - Дубліна Дзіармуід Марцін, Каўнаса -Сігітас Тамкявічус, галава Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расіі біскуп Язэп Верт, духаўнік экуменічнай грамады св. Эгідыя біскуп Вінченцо Палья з Італіі і іншыя.
Сусветны саміт рэлігійных лідэраў праводзіцца на ініцыятыву патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Алексія 2-га. Сваю падтрымку пачынанню выказаў і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Міжрэлігійны Савет Расіі з'яўляецца прымаючай арганізацыяй і вызначыў дату форуму:з 3 па 5 ліпеня 2006 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.