2006-06-16 15:43:35

"Тут не прымаюць дзяцей на працу" - на думку многіх у Індыі неабходна забавязаць усталёўваць такія вывескі на магазінах, складах, гасцініцах, рамонтных майстэрнях. Сёння ў краіне ёсць афіцыйна ўлічаных 100 тысяч малалетніх працаўнікоў. Супраць гэтае з'явы моцна выступаюць каталіцкія біскупы Індыі.


Прычым, дзіцячая праца выкарыстоўваецца ў небяспечных і экалагічна непрыстасаваных памешканнях, спалучаная з затрыманнем фізічнага і псіхічнага развіцця асобы, можа прыводзиць да цяжкіх вострых і хранічных хваробаў. Каталіцкая Царква Індыі распрацавала пакет прапановаў па выкараненню гэтага з'явішча. Гэта эканамічныя і сацыяльныя праекты, якія , аднак, патрабуюць пераадолення раўнадушша да гэтага пытання як з боку ўладаў, так і з боку грамадства. Вікарны біскуп Дэлі, кіраўнік Камісіі па працы Індыйскай біскупскай канферэнцыі Джошуа Мар Ігнацій заклікае ў сваім звароце да ўсіх катэгорый насельніцтва: "Абудзіцеся! Паўстаньце сцяной супраць выкарыстання дзяцячай працы!" Урад забавязаны аказваць дапамогу сем'ям з дзецьмі для забеспячэння навучання дзяцей у школе. Не толькі беднасць штурхае прыватнікаў скарыстоўваць дзіцячыя рукі, але, й перш за ўсё, сквапнасць, якая не абмежаваная заканадаўствам краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.