2006-06-16 15:44:23

Iнтерв'ю з кардыналам Барраганам аб праблеме СНIДу


Кардынал Хавьер Лозано Барраган, Старшыня Папскай рады да спраў пастырскай дзейнасці сярод супрацоўнікаў аховы здароўя, прыняў удзел у канфярэнцыі, арганізаванай ААН і прысвячанай праблемам СНIДу. Ад гэтай хваробы ўжо загінула прыблізна 25 млн. чалавек; на сёняшні дзень у свеце на СНIД хварэе каля 40 млн. чалавек. Пасля звароту з канфярэнцыі кардынал Барраган даў інтерв’ю карэспандэнту нашага Радыё, у якім зазначыў, што немагчыма пагадзіць сэксуальную свабоду з бяспекай для здароўя і жыцця людзей. На Захадзе многія неўрадавыя арганізацыі гомасэксуалістаў прапагандуюць ідэі, згодна з якімі толькі гомасэксуальнае каханне мае вартасць. Па меркаванню кардынала, гэта ёсць прамым нападам на нармальныя чалавечыя зносіны і на Божую задуму адносна кахання паміж мужчынай і жанчынай, як крыніцы жыцця. Ватыканскі дастойнік сцвердзіў, што каля 27 % цэнтраў па тэрапіі і абслугоўванню хворых на СНIД знаходзіцца пад апекай Каталіцкай Царквы, якая працуе ў гэтай галіне ў 102 краінах свету. У сваёй прамове ў ААН кардынал Барраган заклікаў “быць добрымі самаранамі ў адносінах да хворых на гэту страшэнную хваробу”.







All the contents on this site are copyrighted ©.