2006-06-14 14:40:43

І Японіі сёстры-паолінкі дасылаюць біблійныя тэксты пры пасрэдніцтве сотавых тэлефонаў.


У рамках новай ініцыятывы законніц-паолінак іхны сайт у Iнтэрнэте быў прыстасаваны для прагляду з дапамогай мабільных тэлефонаў. Мэта згаданага праекта – пазнаёміць моладзь са Святым Пісаннем. Менавіта маладыя людзі з’яўляюцца найбольш актыўнымі карыстальнікамі мабільных тэлефонаў.
Зайшоўшы на згаданы сайт з мабільнага тэлефона, наведвальнік можа пазнаёміцца з чытаннямі з Бібліі на кожны дзень. Для гэтага не трэба нічога, акрамя тэлефона. Такім чынам, людзі маюць магчымасць чытаць Біблію па дарозе на вучобу, на працу ці да дому.
“Наш сайт у Iнтэрнэте дастаткова папулярны. Штомесяц яго наведваюць каля 1000 чалавек”, - зазначыла сястра Томоко Ко, якая кіруе працай сайта.
У будучым яна плануе адкрыць на сайте мабільны форум, каб яго наведвальнікі мелі магчымасць зносіцца паміж сабой і задаваць пытанні аб Царкве і рэлігіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.