2006-06-14 15:46:34

Плошча перад Notre Dame de Paris - славутым саборам Парыскай Багамаці атрымала імя Папы Яна Паўла 2. Пакуль на паперы - муніцыпалітэт Парыжа прыняў такое нечаканае рашэнне. Ажыццёвіцца яно праз некаторы час.


Але значна раней, чым прынята. Усталяваны ў Францыі тэрмін - мінімум пяць год пасля смерці дзеяча, калі ягонае імя для ўвекавечання можа быць прысвоена вуліцы ці іншаму геаграфічнаму суб'екту. Сабаровая плошча Notre Dame de Pari, прычыім, асаблівы суб'ект - менавіта яна ёсць цэнтрам і нулявым кілометрам Парыжа; ад сабора, што пачалі будаваць у 1163 годзе,пачынаюць адлічвацца ўсе адлегласці. Дэпутаты вырашылі, аднак, ўжо сёлета даць імя памёрлага ў красавіку 2005 года Папы Рымскага знакамітай на ўвесь свет плошчы. Гэта - знак вялікай павагі і падзякі за тое, што здолеў зрабіць Ян Павел 2 для народа Францыі і Еўропы, для ўсяго чалавецтва ў здабыцці духоўнае свабоды і ідэалаў, якія падзяляе не толькі каталіцкая частка насельніцтва, але і самая Французская Рэспубліка. Свабода, Роўнасць, Братэрства - яе ідэалы, якія укарэньваюцца ў хрысціянстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.