2006-06-14 14:17:30

Падрыхтоўка да свята Цела і Крыві Панскіх у Рыме.


15 чэрвеня адзначаецца свята Цела і Крыві Панскіх. У гэты дзень, вечарам, а 19 гадзіне сярэдняеўрапейскага часу, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° узначаліць Святую імшу ў Латеранскім саборы святога Яна. Потым Папа ўзначаліць Еўхарыстычную працэсію, якая пройдзе ад згаданага сабора да базылікі св.Марыі Вялікай. З самага пачатку свайго знаходжання на Пасадзе св. Апостала Пятра Бенедыкт XVI° заклікае вернікаў “да ўшанавання Езуса ў Найсвяцейшых Таямніцах”. Асаблівы вопыт ушанавання Найсвяцейшай Еўхарыстыі належыць рымскаму касцёлу св. Анастасіі, які знаходзіцца на адным з сямі рымскіх узгоркаў – Палатіне. На працягу апошніх пяці гадоў гэты касцёл з’яўляецца месцам сталага ўшанавання Найсвяцейшай Еўхарыстыі.
З гэтай нагоды парах касцёла св. Анастасіі, айцец Альберто Пачіні зазначыў, што гэты дар, багаты асаблівай любоўю, нараджаецца ў малітоўным спатканні верніка і Пана, жывога і прысутнага ў Найсвяцейшай Еўхарыстыі. Таму, прыступаючы да камуніі без малітвы і адпаведнага ўшанавання, мы губляем яе плён.
Указваючы на вопыт еўхарыстычнага ўшанавання ў касцёле св. Анастасіі, а. Альберо звярнуў увагу на яго вынікі. Касцёл, які быў амаль пусты на працягу многіх гадоў, пад час Вялікага Юбілея, на ягонай хвалі і як плён Юбілею Адкупіцеля, зрабіўся месцам трывалага еўхарыстычнага чування. Ад таго часу, значыць ад сакавіка 2001 года, прайшло ўжо пяць гадоў пад дэвізам слоў Свяцейшага Айца Яна Паўла II: “Плыві ў глыбіню!”. Зрабі крок да веры!” I там, дзе мы адважыліся зрабіць гэты крок да веры, сапраўды, Хрыстус пераўзышоў усе нашыя надзеі. Струмень людзей, якія прыходзяць у касцёл, каб ушанаваць Бога, не спыняецца не днём, не ў начы. I не толькі гэта: ад касцёла св. Анастасіі нарадзілася шмат іншых традыцый няспынных малітоўных чуванняў перад Найсвяцейшымі Дарамі па ўсёй Iталіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.