2006-06-13 14:01:31

Заява монс. Брунаро аб хрысціянскім сэнсе турызма.


Этычныя стандарты індустрыі турызма павінны бараніць правы самых слабых і галечных. Такую заяву зрабіў прадстаўнік Апостальскай сталіцы монсіньор Францішак Бругнаро выступаючы на канфярэнцыі Сусветнай арганізацыі турызма, якая прайшла ў Францыі. Спатканне было прысвячана менавіта этычнаму боку турызма.
Ватыканскі дастойнік падкрэсліў, што турызм “павінен гарантаваць захаванне праў самых слабых: жанчын, дзяцей, людзей сталага ўзросту, мігрантаў і бедных”, а таксама тых, хто можа быць экспуатаваны ў выніку безкантрольнага развіцця турызма.
Па словах монсіньора Бругнаро, супрацоўнікі гэтай галіны бізнеса павінны прызнаваць неабходнасць абароны чалавечай годнасці і захавання культурных вартасцяў народаў.
У той жа час ён папрасіў надаваць асаблівую ўвагу пілігрымам, якія адрозніваюцца ад звычайных турыстаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.