2006-06-12 14:11:11

Малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 11 чэрвеня


А паўдні, ў нядзелю 11-га чэрвеня, Папа Бэгэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, якія прыйшлі адгаварыць паўднёвую Багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем гэтае малітвы Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб таямніцы Трохадзіннага Бога, таму што Каталіцкі Касьцёл ушаноўваў у нядзелю 11-га чэрвеня Ствята Найсьвятой Тройцы.
RealAudioMP3
Веруючым людзям увесь сусьвет гаворыць аб Адзіным Богу ў Сьвятой Тройцы. Усё тое, што існуе,( пачаўшы ад міжзорнай прасторы а канчаючы на найменшых мікраэлемэнтах) спасылаецца на Бога, які пазнаецца ў разнароднасьці элемэнтаў як вялікая сімфонія- сказаў Папа. Усе стварэньні ўпарадкаваныя паводле дынамічнай гармоніі, якую ў аналагічны спосаб мы можам назваць любоў”ю. Але толькі ў свабоднай і разумнай чалавечай асобе гэты дынамізм стаецца духоўным- працягваў Бэнэдыкт 16—стаецца адказнаю любоў”ю, як адказ дадзены Богу і бліжняму цераз шчыры дар з самога сябе. У такой любові чалавек адшукоўвае праўду пра сябе і сваё шчасьце. З разнародных аналогій Таямніцы Бога ў Найсьвятой Тройцы Папа спаслаўся да аналогіі сям”і. Яна паклікана, каб быць супольнасьцю любові і жыцьця. Менавіта ў сям”і разнароднасьць павінна перамяняцца ў “вобраз супольнасьці”.
Вітаючы пілігрымаў, якія сабраліся на Плошчы Сьвятога Пятра, Папа запрасіў іх ды жыхароў Рыму на ўрачыстасці Божага Цела. 15-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую Імшу перад Базылікаю Сьвятога Яна на Латэране а гадзіне 19 паводле рымскага часу ды пасьля яе павядзе эўхарыстычную працэсыю вуліцамі гораду да Базылікі Маці Божай Большай ( Санта Марыя Маджоррэ).








All the contents on this site are copyrighted ©.