2006-06-12 13:59:01

Iнтерв'ю з Андрэа Ріккардзі пасля спаткання з Папам.


Як мы ўжо паведамлялі, у мінулую суботу прайшло малітоўнае чуванне царкоўных суполак і рухаў на плошчы св.Пятра ў Ватыкане, пасля якога Свяцейшы Айцец звярнуўся да сабраных з казаннем. Уласнымі ўражаннімі ад гэтага казання з намі падзяліўся Андрэа Ріккардзі, заснавальнік суполкі св.Эўгідыя: “Мы адчулі вялікую надзею. Мір не пакінуты на волю выпадка. У Хрыстусе Пан блізка, пру пасрэдніцтве Свайго Духа ён поўніць сэрцы любоўю”. Гэта асабліва важна зразумець і паведаміць іншым у нашы часы, поўныя нянавісці, войнаў і несправядлівасці. Што ж тычыцца закліка Бенедыкта XVI° да супрацоўніцтва ўсіх новых грамадаў і рухаў з царкоўнай ерархіяй, то Андрэа Ріккардзі патлумачыў гэта наступным чынам: “Мы павінны пераадоліць монопалістычны менталітэт “, нібыта размова ідзе аб двух розных баках – рухах і ерархіі -, якім трэба прысці да згоды.








All the contents on this site are copyrighted ©.