2006-06-10 11:27:26

У Маскве 4-5 ліпеня пройдзе міжрэлігійнае спатканне.


Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл, кіраўнік аддзела Знешніх царкоўных зносінаў РПЦ МП, заявіў, што 4-5 ліпеня бягучага года ў Маскве пройдзе кангрэс прадстаўнікоў розных рэлігій. Гэты кангрэс адбудзіцца перад спатканнем так званай “Вялікай Васьмёркі” у Санкт-Пецярбургу. На кангрэс збяруцца кіраўнікі і прадстаўнікі праваслаўных Цэркваў, дахалкідонскіх Цэркваў і Каталіцкай Царквы. Акрамя таго, арганізатары разлічваюць на прысутнасць кітайскай дэлегацыі, а таксама прадстаўнікоў Лютеранскай Царквы, Нацыянальнай рады Цэркваў ЗША, галоўных рабінаў Iзраіля, ЗША і Еўропы і мусульманскіх рэлігійных лідэраў. Чакаюцца таксама буддысты, індуісты, кіраўнікі Экуменічнай рады Цэркваў і іншых міжнародных рэлігійных арганізацый. Мітрапаліт Кірыл выказаў пажаданне, каб кангрэс у Маскве ўнёс свой уклад у барацьбу з экстрымізмам.







All the contents on this site are copyrighted ©.