2006-06-09 15:32:51

Прысуджана чарговая гадавая прэмія "Шлях да міру" фонда для падтрымкі Назіральніка Святога Пасаду пры ААН. Сёлета яе атрымае вялікая герцагіня Люксэмбурская .


Як заявіў цяперашні Назіральнік Святога Пасаду пры ААН монсіньёр Чэлесціно Мільёрэ, Вялікая Герцагіня ад 1997 года выступае паслом ''добрае волі'' ЮНЭСКА і дзейсна падтрымлівае арганізацыі, што выдаюць маленькія крэдыты пачынаючым прадпраймальніцтва людзям у бедных краінах па цэлым свеце. Таксама вялікая Герцагіня Люксэмбурская аддаецца дапамозе дзецям краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Прэмія будзе ўрачыста ўручаная, як і папярэднія, у шкляным палацы ў Нью-Йорку 13 чэрвеня. Сярод ўзнагароджаных раней - Генеральны сакратар ААН і вялікі магістр Мальтыйскага ордэну.







All the contents on this site are copyrighted ©.