2006-06-09 09:54:51

Праблема прастытуціі ў Германіі. Iнтэрв'ю з монс. Маркетто.


Хутка ў Германіі пачнецца чэмпіянат свету па футболу. На гэту важную спартыўную падзею кідае цень такая з’ява, як прастытуцыя. “Iндустрыя сэкса” ў краіне таксама рыхтуецца да чэмпіяната актыўна рэкламуючы дама цярпімасці. На гэту тэму карэспандэнт нашага Радыё паразмаўляў з арцыбіскупам Агостіно Маркетто, сакратаром Папскай рады да спраў пастырскага служэння сярод мігрантаў.
Высокі ватыканскі дастойнік, дарэчы, былы Апостальскі нунцый у Беларусі, рэзка асудзіў гэту агідную з’яву, якая паніжае годнасць чалавечай асобы, зводзячы яе да сродка забавы. Жанчыны робяцца аб’ектам продажу, пры гэтым іхні кошт нават ніжэйшы за білет на футбольны матч. Чакаецца, што ў Германію на перыяд правядзення чэмпіянату прыедзе каля 40.000 жанчын, маючых дачыненне да індустрыі сэксу. Супраць падобнага парушэння праў чалавека ўзнялі голас многія міжнародныя арганізацыі, у тым ліку і рэлігійныя. Выказаў сваю заклапочанасць Еўрапарламент і Рада Еўропы.
Калі весці гаворку аб Каталіцкай Царкве, то згаданая вышей Папская рада правяла адпаведную канфярэнцыю аб прастытуціі, на якой абмярковалася таксама і пытанне аб нелегальным перавозе людзей. Заключны дакумант канфярэнцыі абавязвае членаў Царквы прыймаць на сябе абарону праў жанчынаў, спрыяць іх вызваленню, падтрымліваць розныя мерапрыемствы накіраваныя на гэта, таксама і матэрыяльна. Толькі ў Iталіі больш за 200 законніц працуе ў галіне дапамогі прастытуткам. Iснуе спецыяльная арганізацыя і ў Германіі, але робіцца ў гэтым напрамку ўсё яшчэ вельмі мала.
Арцыбіскуп Маркетто падкрэслівае, што гэта праблема тычыцца ўсяго грамадства, а не толькі Царквы. Неабходна прыймаць меры, накіраваныя на ўзняцце чалавечай годнасці апынуўшыхся ў такім стане жанчын.







All the contents on this site are copyrighted ©.