2006-06-09 15:31:55

Выбуховае падвышэнне колькасці разводаў у Заходняе Еўропе спецыялісты тлумачаць сэкулярызацыяй грамадства.


Імклівае спрошчанне адносінаў да святасці шлюбу назіраецца і ў традыцыйна каталицких краінах, дзе колькасць разводаў раней была адносна невялікай:у Італіі, Гішпаніі і Партугаліі. Удвая і больш распадаў сям'і адзначваецца ў Італіі і Гішпаніі, а ў Партугаліі ажно на 90 працэнтаў. Міжнародны інстытут сямейнай палітыкі з рэзідэнцыяй у Мадрыдзе сцвярджае,што уплывае на гэта перш за ўсё зменьшанне рэлігійных практык, бо колькасць людзей, якія называюць сябе хрысціянамі, не так ужо й зменьшылася, - іх застаецца каля 90 працэнтаў насельніцтва, аднак пастаянна выконваючых усе царкоўныя абавязкі людзей можна абазначыць трэццю жыхарства краін Захаду. Натуральна, на падвышэнне разводаў паўплывала і перамена стылю жыцця сем'яў, самастойнасці жанчын. Па словах удзельніцы даследвання - супрацоўніцы Інстытута сацыяльнай палітыкі Італіі Разэлы Паломба, зараз жанчыны меньш эканамічна залежаць ад мужа і патрабуюць больш псіхалагічнага і інтэлектуальнага камфорту ад адносінаў у шлюбе. Многія жанчыны ставяць кар'еру вышэй за сямейны ачаг і ахвяруюцца працы, тым больш што ў заходнім грамадстве гэта значна больш прэстыжна для жанчыны, чымсці шлюб. Інакш кажучы, заходнія жанчыны імкнуцца да ідэальных адносінаў у шлюбе, а калі гэта немагчыма - аддаюць перавагу кар'еры ці іншым формам арганізацыі свайго жыцця. Гэта ж адлюстроўвае і значнае падвышэнне ўзросту уступлення ў шлюб ды распаўсюджанне па-зашлюбных ,партнёрскіх адносінаў між прадстаўнікамі рознага полу. Часта гэта прыводзіць, як паказвае даследванне, да нервовых і псіхічных захворванняў, няплоднасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.