2006-06-08 14:48:30

У Беларусі адкрыўся Міжнародны фэстываль хрысьціянскіх фільмаў


У вёсцы Ўдзела Глыбоцкага раёна распачаўся Міжнародны фэстываль хрысьціянскіх дакумэнтальных фільмаў і тэлевізійных праграм «MAGNIFICAT 2006». Сьвята духоўнага кіно заснаванае й праводзіцца пад кіраўніцтвам каталіцкага касьцёлу ў Беларусі й адбываецца другі год запар. Конкурсныя прагляды ды імпрэзы ў гонар Яна Паўла ІІ пройдуць таксама ў вёсцы Мосар і іншых месцах Віцебшчыны. Сёлетні фэстываль адзначаны павелічэньнем колькасьці краінаў-удзельніцаў і конкурсных кінастужак.



Сьвята кіно распачалося ўрачыстым набажэнствам у вёсцы Ўдзела, у мясцовым кляштары манахаў-францішканаў. Месца правядзеньня арганізатарамі выбрана не выпадкова: аналягічны фэстываль праводзіцца ў гэткім жа мястэчку Непакалянаў у Польшчы,
. У фэстывалі хрысьціянскага кіно ад Беларусі ўдзельнічае фільм Уладзімера Бокуна з сэрыі “Лёс чалавека”, Станіслава Гайдука “Пад крылом анёла” ды іншыя. І хоць гэтая традыцыя ў Беларусі яшчэ распачынаецца, можна рабіць выснову, што фэстываль ёсьць ня толькі творчым спаборніцтвам, кажа старшыня журы, пісьменьніца Крысьціна Лялько.



“Тое, што гэта ўнёсак у нашую духоўнасьць, у разьвіцьцё гэтай духоўнасьці, то гэта адназначна. У гэтым фэстываль і мае сваё значэньне”' дадала яна.



Арганізатары Міжнароднага фэстывалю духоўнага кіно яшчэ ў мінулым годзе плянавалі паказаць конкурсныя работы ў касьцёлах і кінатэатрах Беларусі. Гэтага зрабіць не ўдалося, але яны не пакідаюць спадзяваньняў зрэалізаваць задуму сёлета.












All the contents on this site are copyrighted ©.