2006-06-08 14:35:24

Святы Пасад пацвердзіў праграму візіта папы Бенедыкта 16 у Гішпанію на Сусветную сустрэчу сем'яў пад тытулам:''Перадаванне веры ў сям'і''.


Прыбудзе Папа на закрыццё тыднёвых працаў Дзён сям'і - 8 і 9 ліпеня. Ён будзе прысутны ў суботу вечарам на Свяце сведчання сем'яў. З кожнага кутка свету прыбываюць ужо сем'і і жаніхі з нявестамі, каб пацвердзіць вартасць першаснага чалавечага саюзу між мужчынай і жанчынай - месца супрацоўніцтва з Богам ў даванні жыцця, у стварэнні сыноў і дачок чалавечых на вобраз і падабенства Гасподнія. Разам з першапастырам яны будуць ўдзельнічаць у гаворцы і вялікім канцэрце, у якім пажадалі прыняць удзел зоркі сусветнага ўзроўню.
У нядзелю , 9 ліпеня Папа Бенедыкт 16 узначаліць у саслужэнні з біскупамі і святарамі урачыстую Святую Імшу, дзе малітвы верных і вернасць таксама сямейнаму саюзу пацвердзяць некаторыя шлюбныя пары, якія адзначылі залатое вяселле, пражыўшы разам 50 год, ствараючы у розных краінах па вялікім свеце ''хатнюю царкву'' ў любові і поўным даверы , са сваімі дзецьмі, унукамі і іншымі роднымі і сябрамі.
У часе Міжнароднай сустрэчы сем'яў пройдзе выстава і Тэалагічна-пастырскі кангрэс.Ён разгледзіць розныя аспекты ролі сям'і у хрысціянскай грамадзе і сучасным грамадстве: у плане перадавання веры, адукацыі, права і юрыспрудэнцыі, дэмаграфіі,біяэтыкі. Чакаецца прысутнасць не толькі рэлігійных, але івыдатных свецкіх дзеячаў, навукоўцаў, шматлікіх прадстаўнікоў СМІ. На сусветную сустрэчу каталіцкіх сем'яў у Валенсію прыбудуць дэлегацыі РПЦ , грэцкай і румынскай праваслаўных Цэркваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.