2006-06-08 15:06:25

Заява Ганконгскага кардынала з нагоды 17 гадавіны трагедый на пекінскай плошчы Тяньаньмэнь.


Каля 100 католікаў на чале з галавой ганконгскай каталіцкай суполкі кардыналам Цзэнам Цзэ-Кюнам ўшанавалі памяць загінулых пад час трагічных падзей на плошчы Тяньаньмэнь.
Як заявіў кардынал Цзэн, кітайскі народ не павінен забываць трагедыю 1989 года, і працягваць патрабаваць ад уладаў адказнасці за тое, што адбылося на гэтай славутай пекінскай плошчы 17 гадоў таму.
У гэтым годзе гадавіна падзей у Пекіне прыпала на свята Унебаўзяцця. Пасля заканчэння хаўтурнай службы яе ўдзельнікі паставілі крыжы ў вялікую мапу Кітая, сымбалізуючы гэтым пакутнікаў за свабоду рэлігіі ў КНР. Пасля гэтага ўдзельнікі цэрымоніі прайшлі маршам каля будынку прадстаўніцтва кітайскіх уладаў у Ганконгу.
4 чэрвеня 1989 года кітайскія вайскоўцы падавілі мірную студэнцкую дэманстрацыю на цантральной плошчы Пекіна. Дэманстранты патрабавалідэмакратычных рэформаў. У выніку разгона дэманстрантаў пагібла некалькі сотняў асобаў. Па словах кардынала Цзэна, сучаснаму Кітаю па-ранейшаму патрэбны дэмакратычныя рэформы. У сваім нядаўнім інтэрв’ю амерыканскім СМI царкоўны дастойнік крытычна выказаўся на конт хуткага эканамічнага развіцця Кітая. “Так, некаторыя людзі зарабілі шмат грошаў, - сказаў ён. – Але карупцыя квітнее, разрыў паміж багатымі і беднымі аграмадны, у шахтах гінуць людзі, а рынак поўны падробленым парашковым малаком і фальшывымі лекамі – і гэта вы называеце развіццём? – запытаўся кардынал Цзэн. – Калі б тады ўлады пачулі патрабаванні студэнтаў і працаўнікоў, ці ж не была б сёння краіна лепшай?”







All the contents on this site are copyrighted ©.