2006-06-06 14:24:12

У Iндыі прайшло спатканне, арганізаванае ватыканскай камісыяй "Справядлівасць і мір".


У Нью-Делі прайшоў трохдзённы семінар, арганізаваны Папскай камісыяй “Справядлівасць і мір” пры ўдзеле Біскупскай канфярэнцыі краіны. Працай семінара кіраваў галава згаданай камісыі біскуп Тітукарына Iвон Амброзій. Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні падтрымкі сацыяльнай справядлівасці і развіцця, паменьшання розніцы паміж беднымі і багатымі, абароны праў жанчын, дзяцей, састарэлых асобаў.
Пад час працы семінара прадстаўнікі камісыі падкрэслілі, што мір з’яўляецца абавязковай ўмовай для развіцця, і таму да яго асягнення неабходна імкнуцца пры наладжванні адносінаў паміж рознымі краінамі і вырашэннем унутраных праблемаў.
Удзельнікі семінара выказалі заклапочанасць павышеннем напружанасці паміж рэлігійнымі суполкамі, якімі маніпулююць радыкальныя элементы. Камісыя выказала сваю прыхільнасць справе падтрымкі годнасці кожнага чалавека і захавання праў чалавека, неабходных для далейшага развіцця краіны. Удзельнікі семінара выказалі ўпэўненасць, што адукацыя па-ранейшаму з’яўляецца асноўным сродкам дапамогі мясцоваму насельніцтву ў зразуменні сваіх грамадзянскіх, сацыяльных і палітычных правоў







All the contents on this site are copyrighted ©.