2006-06-06 13:16:56

У базіліцы Святога Пятра ў канун свята Тройцы і Пяцідзясятніцы былі ўведзены ў сан біскупаў Рымскае Царквы два расійскія каталіцкія святары: айцец Мікалай і айцец Атаназіўс з Кангрэгацыі рэгулярных канонікаў Святога Крыжа. Святую Імшу адслужыў дзяржсакратар Ватыкану кардынал Анжэла Содано .


2-е чытанне з Бібліі было вымаўлена на рускай мове.(Гучыць чытанне)
На алтары над магілаю Святога апостала Пятра побач кардынала Літургію саслужылі Апостальскі нунцы ў Расіі монсіньёр Антоніо Меніні, Апостальскі нунцы ў Казахстане монс Язэп Веселоўскі, біскуп Прэабражэнскай дыяцэзіі Навасібірска Язэп Верт, монс. Тамаш Пекта з Астаны ,монсіньёр Ян Павел Ленга з Караганды, шматлікія святары - усяго 120, у ліку якіх і брат новага біскупа Мікалая - айцец Отто Месмер, кіраўнік Расійскага рэгіёну айцоў-езуітаў з улікам краінаў Сярэдняй Азіі тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.
Прысутнічалі ўматлікія вернікі з Расіі, Беларуі і Украіны, родныя і блізкія новахіратанісаных біскупаў.
Дзяржсакратар Ватыкану кардынал Анжэло Содано на знак павагі звярнуўся да іх на рускай мове. (Г.С)
У сане біскупаў монс. Атаназіўс Шнэйдэр сказаў слова падзякі па-італьянску, а монс. Мікалай Месмер - па-руску.(Гучанне).
Яшчэ на гэтым тыдні дэлегацыі вернікаў, што прыбылі на гэтую падзею. з далучанымі да іх пілігрымамі будуць маліцца на святых месцах Рыму і Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.