2006-06-05 14:24:40

Сьвята Сасланьня Сьвятога Духа ў Ватыкане


Перад паўднём, ў нядзелю 4-га чэрвеня, Папа адслужыў на Плошчы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу з нагоды Сьвята Пяцідзесятніцы, якое ўшаноўваў Каталіцкі Касьцёл. У Сьвятой Імшы удзельнічала некалькі дзесяткаў тысячаў вернікаў. У казаньні Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў Божую турботу пра чалавека: бо ж карані чалавечага існаваньня і дзеяньня выходзяць з Божага Правіду. Дзякуючы дзеяньню Сьвятога Духа Касьцёл перавышае межы расаў, культураў, часу і прасторы. Сьвяты Дух зьяўляецца крыніцаю місіі Касьцёла. Папярэджвае чалавечае дзеяньне і ўзмацоўвае ў абліччы зьменлівасьцяў.
RealAudioMP3
Пыхлівасьць і эгаізм чалавека заўсёды нараджаюць падзелы, ўзносяць муры абыякавасьці, нянавісьці, насільля. Дух Сьвяты наадварот: робіць здольным сэрцы да зразуменьня мовы іншых, таму што адбудоўлівае масты сапраўднага кантакту паміж небам і зямлёю. Дух Сьвяты ёсьць Любоў”ю- сказаў Папа ў сваім казаньні. У часе гэтае Сьвятое Імшы прагучала малітва вернікаў па-расейску
RealAudioMP3
Да Сасланьня Сьвятога Духа Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама ў разважаньні, якое папяраджала малітву “Каралева Неба”, апошнюю ўжо ў гэтым годзе, адгавораную на заканчэньне Эўхарыстыі. У дні Сасланьня Сьвятога Духа Касьцёл паказаўся адзінны, сьвяты, паўсюдны і апостальскі. Паказаўся як місійны цераз дар гаварэньня ўсімі мовамі сьвету, таму што Добрая Навіна аб Божай любові ёсьць прызначана для ўсіх народаў- сказаў Папа. Дух Сьвяты абьядноўваючы Касьцёл ў супольнасьці і паслузе, забясьпечвае яго ў розныя герархічныя і харызматычныя дары: пры іх дапамозе ім кіруе ды сваімі пладамі яго упрыгожвае- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Да рэчаіснасьцяў ўзбуджаных у Касьцёле цераз Духа Сьвятога Папа залічыў рухі і касьцельныя супольнасьці, з якімі сустрэўся дзень раней, 3-га чэрвеня ў Вігілію чаканьня Сасланьня Сьвятога Духа. “Увесь Касьцёл, як з упадабаньнем паўтараў Ян Павал ІІ, ёсьць адзіным вялікім рухам ажыўляным Духам Сьвятым; ракою, якая плыве цераз гісторыю, каб яе арашаць Божаю ласкаю, рабіць здольным да даваньня жыцьця, дабраты, прыгажосьці, справядлівасьці і міру- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Дзень раней, 3-га чэрвеня, Папа сустрэўся з удзельнікамі рухаў і новых царкоўных супольнасьцей, якіх было, як падаюць ватыканскія крыніцы, больш за 350-т тысяч. Цэлая Плошча Сьвятога Пятра ды прылеглыя вуліцы былі перапоўненыя вернікамі. Бэнэдыкт 16 прыпомніў, ў сваім казаньні да ўдзельнікаў сустрэчы, што першую такога роду сустрэчу, меў ягоны папярэднік 8-м гадоў таму назад. Ян Павал ІІ, “вялікі эвангэлізатар нашае эпохі”, на прыцягу цэлага свайго Пантыфікату быў блізкі гэтым таварыствам і супольнасьцям, бачачы у іх дзеяньне Сьвятога Духа, які нанава ўзбуджае веру і любоў ў сэрцах хрысьціян. Далей Папа падкрэсьліў, што Пяцідзесятніца зьяўляецца таксама сьвятам стварэньня. Сьвет не існуе сам з сябе- сказаў- паходзіць ад Духа Сьвятога, ад Слова Божага. Дух Сьвяты навучае нас, што мы знаходзім жыцьцё толька тады, калі яго даем, а не калі хочам яго мець толькі для сябе. На заканчэньне свайго казаньня Бэнэдыкт 16 папрасіў касьцельныя рухі, каб былі што-раз больш супрацоўнікамі ягонае паўсюднае апостальскае паслугі, адкрываючы дзьверы Хрысту.


Таксама Сусьветная Рада Цэркваў накіравала спэцыяльнае пасланьне з нагоды Сасланьня Сьвятога Духа. Хай сьвяткаваньні Пяцідзесятніцы будуць для нас часам ўзмацаваньня супольнага сьведчаньня ў служэньні Богу. Сілаю таго самага Сьвятога Духа- піша старшыня Сусьветнае Рады—мы заангажаваліся ў Порто Алегрэ ( гэта бразылійскі горад, ў якім у лютым адбылося агульнае зграмаджаньне Рады Цэркваў) ў працягваньне імкненьня да адзінства хрысьціян. Мы хочам жыць разам у міры, асабліва цераз адноўленае заангажаваньне ў Экумэнічную Дэкаду Пераадоленьня Насільля. Гэтую акцыю Сусьветная Рада Цэркваў вядзе ад 2001 году.








All the contents on this site are copyrighted ©.