2006-06-05 14:25:06

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алекій 2 выказаў пажаданне працягваць супрацоўніцтва з экуменічнай грамадой Тэзэ.


Асабліва вызначыў кіраўнік праваслаўнай рускай Царквы маладзёвы накірунак дзейнасці сусветнавядомай грамады, якую стварыў цяпер ўжо нябожчык брат Рожэ. Прыгадаем, летась яго забіла душэўнахворая прама ў царкве, у малітоўным моманце. Дык у прывітанні да ягонага наступніка брата Лезэра Прадстаяцель Алексій 2 выказаў сваё асабістае спачуванне дзеля гібелі брата Рожэ Шютца такімі, у прыватнасці, словамі:
''Нас вельмі уразіла трагічная смерць брата Рожэ, з якім мелі неаднаразова асабістыя сустрэчы. Ад душы жадаю, каб справа ...(яго) паспяхова працягвалася надалей''.
Грамада, створаная у 1940 годзе, сёння ўз'ядноўвае сотні прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій з 25 краін свету, у асноўным католікаў і пратэстантаў. Браты, уступаючы ў грамаду, прыносяць абяцанні падзяляцца ўсімі матэрыяльнымі і духоўнымі дабрамі, жыць ў бясшлюбнасці ды чыстасці і максімальнай простасці.
У прывітанні Патрыярх Алексій асабліва падкрэсліў плённасць дзейнасці грамады ў працы з моладзю. Ён падкрэсліў сучасныя складанасці, калі моладзь, аколеная так многімі спакусамі, губляе арыенціры. Алексій 2 адзначыў у сваім слове кіраўніку грамады Тэзе , што расейская моладзь прымае ўдзел у многіх акцыях экуменічнай грамады і падкрэсліў тут , што РПЦ адкрытая на дыялог і гатова да супрацоўніцтва з гэтым хрысціянскім брацтвам. Прадстаяцель выказаў надзею, што брат Алоіз ў часе знаходжання ў Расіі бачыць на свае вочы адраджэнне царкоўнага жыцця пасля доўгіх дзесяцігоддзяў атэізму , што, пры бязбожным выхаванні цэлых пакаленняў, можна лічыць цудам і Божаю ласкаю.







All the contents on this site are copyrighted ©.