2006-06-03 11:14:47

"Журналісты павінны быць служыцелямі праўды і стварыцелямі міру."
Так вызначылі прафесійны абавязак кожнага працаўніка СМІ біскупы Гішпаніі, віншуючы іх з прафесійным святам, якое адзначаецца як Сусветны дзень камунікацый .


У звароце прэлаты далі характарыстыку сучаснаму свету. Ён вызначаецца маральным і інтэлектуальным рэлятывізмам ,маніпуляваннем паняццяў. Гэта патрабуе ад асобаў рашучасці, прынцыповасці і нават мужнасці для нясення маральных каштоўнасцей. Асабліва шмат выклікаў сустракаюць прафесійныя журналісты, якія часта стаюцца аб'ектамі ўсціску з боку палітычных, ідэалагічных ці эканамічных уплывовых колаў. Часта гэта перашкаджае праўдзіва адлюстроўваць і тлумачыць падзеі. Дык камітэт па СМІ Біскупскай канферэнцыі Гішпаніі заклікае журналістаў адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў - даносіць да людзей праўду і толькі праўду. Біскупы яшчэ раз моцна заклікаюць супрацоўнікаў камунікацый імкнуцца да максімальнага інфармавання грамадскасці, выяўлення падзей з розных пунктаў зледжання з упорам на падтрымку сем'яў і на абарону "вялікіх каштоўнасцей годнасці чалавека."







All the contents on this site are copyrighted ©.