2006-06-02 14:22:28

Папа Бэнэдыкт 16 аб паслузе біскупаў


Паслуга пастыраў Каталіцкага Касьцёла, сказаў Папа, патрабуе любові ды самаахвярнасьці аж да адданьня жыцьця, калі гэта неабходна—а сілу да гэтага яны чэрпаюць з Эўхарыстыі. Значэньне пастырскае любові прыпомніў Сьвяцейшы Айцец, сустракаючыся, 1-га чэрвеня, з удзельнікамі двухдзённае сустрэчы Рады Гэнэральнага Сакратарыяту Сыноду Біскупаў. Гэта ўжо трэцяя сустрэча, такога роду, пасьля заканчэньня восеньню 2005-га году ХІ Звычайнага Зграмаджаньня Сыноду Біскупаў на тэму Эўхарыстыі. Рада займаецца аналізам багатага матарыялу з сынадальных прац, каб пазьней дапамагчы Сьвяцейшаму Айцу ў падрыхтоўцы постсынадальнай Апостальскай Адгортацыі ды у выбары новае тэмы для наступнага Сыноду Біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.