2006-06-02 14:19:23

Пад Рымам, у адной з ватыканскіх дэкастэрый працягвае свае працы Кангрэс царкоўных рухаў. Як мы паведамлялі, сабраліся на яго больш за 300 прадстаўнікоў - рэлігійных дзеячаў і свецкіх - што іх складаюць.


Як падкрэсліў у асноўнай прамове старшыня Папскай Рады па справах свецкіх Станіслаў Рылко, абапіраючыся на галоўную тэму гэтае сустрэчы - прыгажосці хрысціянства ,- кожнаму дадзеная праява Духа Святога на карысць. Важна не заплюшчваць вочы на гэта. "Дары ёсць рознымі. Але дух анолькавы,-зазначыў монсіньёр Станіслаў.-Дык і паслугоўванне ёсць розным, а Госпад адзін і той жа. І Дзеянні разнастайныя - а Бог заўсёды Адзіны, Той, што стварае усё для ўсіх.''
Хочым давесці да вас, паважаны слухач, і думку арцыбіскупа Вены кардынала Крістофера Шэнборна. Ён заснаваў яе на тае праўдзе, што прыгажосць хрысціянскага жыцця мае адпраўным пунктам самога Езуса Хрыста-Слова і ўвасабленне прыгажосці Самога Бога. Стварыцель гаворыць праз сваё стварэнне. Праз чалавека, створанага на вобраз і падабенства Сваё. Менавіта таму святое мастацтва выяўляе нашую веру праз эстэтычны аспект, каб найлепшым даступным нам чынам адлюстраваць прыгажосць Хрыста. Забарона выявы Боскасці Старога Запавету , што мае дагэтуль сілу ў некаторых рэлігіях, мела выхаваўчую , каб пазбегнуць рызыкі ідалапаклонства. "У апошныя стагоддзі святое мастацтва асягнула вышэйшага ўзроўню майстэрства. Але што сёння нясе залішні паўперызм - значыцца, збедненае і ''брыдкаснае'' сучаснае мастацтва? -запытаўся кардынал.-Гаворка ідзе пра крызіс культуры ці пра страту пачуцця святога? Сучасны хрысціянін не можа не задавацца гэтымі пытаннямі. Аднак варта усведамляць,што прыгажосць Хрыста выяўляецца не столькі ў гармоніі формаў і выяваў, але і ў святасці, у міласэрднасці і справядлівасці жыцця - неад'емных канонаў нашае веры",-падскрэсліў Венскі арцыбіскуп.
Прыгадаем, што папа Бенедыкт 16 сустрэнецца з удзельнікамі Кангрэса заўтра, 3 чэрвеня.







All the contents on this site are copyrighted ©.