2006-06-01 15:19:27

У Ватыкане пройдзе канфярэнцыя, прысвячаная праблемам карупцыі.


2 і 3 чэрвеня Папская рада “Справядлівасць і мір” арганізуе міжнародную канфярэнцыю, мэта якоў – абмеркаваць метады барацьбы з карупцыяй у розных краінах.
“Карупцыя парушае нармальнае функцыянаванне дзяржаўных ворганаў, правакуе недавер сярод грамадзянаў, скажае ролю грамадскіх устаноў і павялічвае няравенства паміж краінамі”, - гаворыцца ў камюніке, распаўсюджаным кіраўніцтвам згаданай рады.
Яе кіраўнікі назвалі карупцыю “з’явай грамадскага жыцця, якая выраджаецца” і заклікалі бароцца з ёй на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Адкрое канфярэнцыю галава рады “Справядлівасць і мір” кардынал Ренато Мартіно. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі канфярэнцыі нададуць сацыяльнай навуцы Царквы аб законнасці і барацьбе з карупцыяй, аб чым будзе гаварыць сакратар рады “Справядлівасць і мір” монсіньор Джанпаоло Крепальдзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.