Да Рыму з'язджаюцца каля 300 тысяч прадстаўнікоў касцельных рухаў і зграмаджанняў.
Папа Бенедыкт 16 будзе мець з імі сустрэчу на свята Пяцідзясятніцы, якое адзначым
у суботу, 3 чэрвеня.
Прыбудзе таксама экуменічная дэлегацыя. У яе складзе - прадстаўнікі Маскоўскага
Патрыярхату, Сусветнай лютэранскай Федэрацыі, Экуменічнай рады Цэркваў, Армянскай
і Англіканскай Цэркваў. Многія з тых, хто будзе мець магчымасць параіцца
з Папаю Рымскім аб сваім дзейсным укладзе ў жыццё Царквы, ўжо працуюць на Сусветным
кангрэсе "Прыгажосць хрысціянства і радасць дзяліцца хрысціянствам", што распачаўся
ў Вечным горадзе. Старшыня папскай Рады па справах свецкіх монс. Рылко прынагодна
выказаў перакананне, што Царква мае патрэбу ў новых харызмах і павінна падзячна прымаць
іх у пачуцці адказнасці. У Царкве ўзрастае разуменне таго, што рухі і грамады з'яўляюцца
дарам, а не праблемаю. І тут таксама можна кіравацца спадчынаю Папы Яна Паўла 2, які
казаў, што рухі павінны ўваходзіць ў парафіі ў духу паслухмянага служэння, а пастыры
павінны прымаць іх па-бацькоўску: сардэчна. Так яны здолеюць урасці ў жывую тканку
касцельнага жыцця. У цяперашні час у Каталіцкай Царкве існуе мноства разнастайных
рухаў. Адны маюць дыяцазальны, іншыя - парафіяльны статус, а некаторыя - рэгіянальны
ці міжнародны. Дык многія даслалі ў Рым дэлегатаў на сустрэчу з папам Бенедыктам
16. Напачатку сваёй місіі на Пятровым пасадзе ён вызначыў: " Царква павінна па вартасці
ацэньваць усе гэтыя рухі і мудра кіраваць імі, каб яны ўносілі свой уклад ў стварэнне
агульнае грамады...Мясцовыя Цэрквы і Рухі не супярэчацца. Яны складаюць жывую структуру
Царквы."