2006-06-01 15:14:14

2 чэрвеня будзе запалены агонь на магіле Яна Паўла II у Ватыкане.


У будучую пятніцу – 2 чэрвеня – у памяць аб Свяцейшым Айце Яне Паўле II на папскіх могілках у Ватыкане будзе запалены вечны агонь. Цэрымонію ўзначаліць монсіньор Анджело Комастрі. На ёй будуць прысутныя некалькі вядомых спартсменаў, сярод якіх будзе алімпійская чэмпіёнка Мануэла Ді Сэнта, якая пранясе запаленую паходню з кляштара св. Вінцэнта, што ў Бассано Романо ў Ватыкан.
Згаданая цэрымонія з’яўляецца часткай цэлай серыі грамадскіх і рэлігійных мерапрыемстваў арганізаваных Міжнародным фондам імя Яна Паўла II.







All the contents on this site are copyrighted ©.