2006-05-31 14:42:34

Удзел кардынала Мартіно ў сусветным кангрэсе прадпрыймальнікаў-хрысціянаў.


Кардынал Ренато Мартіно выступіў на Сусветным кангрэсе Міжнароднага саюза хрысціян-прадпрыймальнікаў і падкрэсліў, што Царква не ёсць ворагам прадпрыймальніцкай дзейнасці.
Выступаючы перад шматлікай групай бізнесменаў, кардынал Мартіно, Старшыня Папскай рады “Справядлівасць і мір”, адзначыў, што маральныя прынцыпы не перашкаджаюць развіццю прадпрыймальніцтва, але, наадварот, “акрэсліваюць яго эфектыўнасць і мэты”. “Маральныя каштоўнасці, такія, як адказнасць, салідарнасць, справядлівасць, клопат аб навакольным асяроддзі, павага да праў чалавека не з’яўляюцца ворагамі эканамічнай актыўнасці, але яе найбольш надзейнымі сябрамі”, - зазначыў монсіньор Мартіно.
Ён заклікаў таксама прадпрыймальнікаў разумець бізнес і заробак з маральна-культурнага пункту гледжання, які не акрэсліваецца толькі матэрыяльнымі аспектамі”. Па ягоных словах, у цэнтры ўвагі любой эканамічнай дзейнасці павінен знаходзіцца чалавек, ягоныя інтэрэсы, і, такім чынам, павінен захоўвацца “прыярытэт чалавечай працы над капіталам”. “Бо бізнес развіваецца не толькі дзякуючы машінам, матэрыяльным рэсурсам ці структурам, але, перад усім, дзякуючы людзям”, - нагадаў кіраўнік Папскай рады.
Наша даведка: Міжнародны саюз хрысціянаў-прадпрыймальнікаў, створаны ў 1931 годзе, аб’ядноўвае каля 35 тысяч хрысціянаў, якія займаюцца бізнесам.







All the contents on this site are copyrighted ©.