2006-05-31 14:46:06

Падсумаваньне паломніцтва Папы Бэнэдыкта 16 у Польшчу


З пункту гледжаньня польскага Міністэрства ўнутраных справаў, паломніцтва папы рымскага Бэнэдыкта XVІ у Польшчу прайшло безь ніякіх перашкодаў. Падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі віцэ-прэм’ер Людвік Дорн нагадаў, што ў сустрэчах з пантыфікам удзельнічала каля 2,5 мільёна вернікаў.



Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў падзякаваў усім, якія заангажаваліся ў абслугоўваньне й падрыхтоўку паломніцтва – паліцыі, пажарнай службе, жаўнерам, гарцэрам і мясцовым уладам.



Таксама біскуп Пётр Лібэра з Камітэту арганізацыі паломніцтва Бэнэдыкта XVI у Польшчу нагадаў, што візыт папы рымскага папярэдзілі месяцы цяжкай супольнай працы як ураду, так і касьцёла.



Сьвятар дадаў, што таксама вобраз Польшчы, аб’яднанай вакол асобы пантыфіка, зьяўляецца адным са станоўчых вынікаў паломніцтва.



„Гэтыя чатыры дні з папам рымскім былі днямі інтэграцыі польскага грамадзтва – інтэграцыі ў розных аспэктах. Паўтарылася незвычайная сытуацыя, калі ў Польшчу паломнічаў Ян Павал ІІ. Палякі не расчараваліся таксама візытам у Польшчу ягонага наступніка Бэнэдыкта XVI. У часе паломніцтва яны аб’ядналіся,” - заявіў біскуп Пётр Лібэра з Камітэту арганізацыі паломніцтва.










All the contents on this site are copyrighted ©.