2006-05-31 14:41:44

Маладыя людзі з Украсіны накіроўваюцца на спатканне хрысціянскай моладзі ў Польшчу.


Львоўская моладзь у трэцці раз прыйме ўдзел у штогадовай сустрэчы хрысціянскай моладзі Еўропы ў Польшчы. 2 чэрвеня каля 50 украінскіх юнакоў і дзяўчат накіруюцца ў Польшчу, дзе возьмуць удзел у дзясятым спатканні моладзі Еўропы, што пройдзе на Ледніцкім полі непадалёк ад Познані. Пілігрымка моладзі з розных гарадоў Украіны ўжо трэцці раз арганізуецца маладзёвай хрысціянскай арганізацыяй “Вітанія” з удзелам камісыі да спраў моладзі УГКЦ.
Па словах аднаго з арганізатараў, спадара Тараса Яцэнка, дзесяць гадоў таму папскі верталёт прызямліўся на поле каля возера ў Ледніцэ, і Ян Павел II першым прайшоў праз так званую браму “III тысяячагоддзя” – вялікую металічную канструкцыю ў форме рыбы. Ад той пары штогод сотні тысяч маладых еўрапейцаў праходзяць праз гэты сымбал хрысціянства.








All the contents on this site are copyrighted ©.