2006-05-31 10:22:31

Дзейнасць сёстраў з закону Маці Тэрэзы ў Афганістане.


Чатэры законніцы з Кангрэгацыі заснаванай Маці Тэрэзай Калькутскай прыбылі ў афганскую сталіцу, дзе будуць працаваць у прытулку для пакінутых дзяцей.
Місіянаркі гэтага закону пачалі сваю дзейнасць у краіне 10 красавіка. Будаўніцтва прытулка ў Кабуле працягвалася некалькі гадоў і было асвячана айцом Джузеппе Моретті, кіраўніком каталіцкай місыі ў Афганістане.
Законніцы апрануты такім чынам, што адразу адрозніваюцца ад мясцовых жанчын. Многія лічылі, што гэта выклікае незадавольнасць мясцовага насельніцтва, але на сёняшні дзень праблемаў няма.
Айцец Моретті ўпэўнены, што “сёстры Маці Тэрэзы будуць карыстацца павагай і любоўю як прадстаўніцы Кангрэгацыі малых сёстраў Езуса, якія ўжо 46 гадоў служаць у розных шпіталях і добра вядомыя ў Афганістане.







All the contents on this site are copyrighted ©.