2006-05-30 14:20:55

Расійская прэса аб візыце Папы ў Польшчу


“Бэнэдыкт 16 падбіў сэрцы Палякаў. Нечакана цёплы прыём Палякамі Папы Немца—гэта толькі некаторыя загалоўкі прэсавых паведамленьняў у Расіі. Масс-мэдыя гэтае краіны вельмі скупа інфармавалі аб пілігрымцы Папы Бэнэдыкта 16 ў бацькаўшчыну Яна Паўла ІІ.
У пэрыядзе, які папяраджаў візіт Папы ў Польшчу ды у пачатковай фазе гэтага візіту, расійскія сродкі масавай інфармацыі не выказвалі большага зацікаўленьня яго ходам.
За найважнейшы пункт пілігрымкі Бэнэдыкта 16 ў Польшчу прызнана ягоны візіт у канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркэнаў. Нязвычайна хутка, як на рэакцыю з Расіі ў польскіх справах, зарэагаваў Кангрэс Расейскіх Гэбрэяў у сувязі з пабіцьцём галоўнага рабіна Польшчы Міхаэля Шудрыха, спалучаючы гэта з быццам-бы новаю хваляю антысэмітызму, якая аднавілася б у Польшчы. Нічога масс-мэдыя не ўспомнілі аб прыгожых словах рабіна Шудрыха, якія ён высказаў ў часе малітвы ў Біркэнаў у нядзелю 28-га мая. У расейскіх масс-мэдыях заўсёды прымяняецца назва Асьвенцім, толькі спарадычна Аўшвіц-Біркэнаў. Самазразумела запомнена ўспомніць аб высказваньні Сьвяцейшага Айца адносна ўкладу Чырвонае Арміі ў вызваленьні ад нямецкага нацызму, салдаты якой не заўсёды з уласнае волі накідалі краінам, якія вызваляляі, сталінаўскі таталітарызм.








All the contents on this site are copyrighted ©.