2006-05-26 15:46:11

Працягваецца візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў Польшчу.


Пятніца 26 мая была другім днём Апостальскага Падарожжа Сьвяцейшага Айца ў Польшчу, падарожжа, якое праходзіць пад лозунгам: “моцна трывайце ў веры”. Раніцай, у Варшаве, ў часе ўліўнага дазджу, Папа адслужыў на Плошчы Пілсудзкага Сьвятую Імшу. Паводле наглядальнікаў ў ёй ўдзельнічала больш за паў мільёна вернікаў. У часе гэтае Сьвятое Імшы адна з малітваў вернікаў гучала па-беларуску. Прачытае яе беларускі студэнт з Варшавы Зьміцер Гурневеіч. Вось ягоная малітва:
RealAudioMP3
А ў сваім казаньні Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў тое, што 27-м гадоў таму назад , на гэтым самым месцы, сказаў Папа Ян Павал ІІ: “Хай зыйдзе Дух Сьвяты і адновіць аблічча гэтае зямлі”. Як не падзякаваць Богу за тое ўсё, што зьдзейсьнілася ў вашай Бацькаўшчыне і на цэлым сьвеце ў часе Пантыфікату Яна Паўла ІІ? Ён тады 27-м гадоў таму назад, сказаў: Польшча сталася ў нашых часах Зямлёю асабліва адказнага сьведчаньня. Прашу вас, зьвярнуўся Папа да вернікаў, сьцеражыце гэтую багатую спадчыну веры папярэдніх пакаленьняў, спадчыну думак і паслугі вялікага Паляка, Папы Яна Паўла ІІ. Трывайце моцна ў веры, перадавайце яе вашым дзецям, давайце сьведчаньне ласцы, якую вы зазналі ў так шчодры спосаб цераз дзеяньне Духа Сьвятога ў вашай гісторыі.
У Сьвятой Імшы удзельнічаў біскуп Антоні Дземянка, які паведаміў, што на ёй было прысутных каля 2-х тысяч вернікаў з Беларусі, сярод якіх быў і Апостальскі Візітатар для Грэка-Католікаў, архімандрых Сяргей Гаек, але для нашага карэспандэнта, прысутнага ў Варшаве, высказаўся адзін ксёндз з Гродна, вось, што ён сказаў
RealAudioMP3
У пятніцу 26 мая, пасьля абеду Папа пакінуў Варшаву, каб адправіцца ў Чэстахову, куды прыляцеў а гадзіне 17.30 польскага часу. Тут на Яснай Гары сустрэўся з законнікамі, законніцамі, сэмінарыстамі ды прадстаўнікамі рухаў і таварыстваў пасьвячанага жыцьця. Але больш аб гэтай сустрэчы мы раскажам ў нашай заўтрашняй праграме.
Уся італьянскага прэса ды тэлебачаньне кожнага дня гавораць аб візыце Папы ў канцэнтрацыйны лагер Асьвенцім- Біркэнаў, хаця гэта наступіць ў апошні дзень візіту Папы. Гэта для іх быццам-бы галоўны пункт праграмы візіту Папы ў Польшчу. А вось, што сказаў адносна гэтага візіту арцыбіскуп Гаўдэцкі
RealAudioMP3
Але мы яшчэ на заканчэньне нашае праграмы вернемся да экумэнічнае сустрэчы, якая адбылася ў Лютэранскай Царкве Сьвятой Тройцы ў Варшаве, ў першы дзень візіту Папы менавіта ў чацьвер 25-га мая. Быў на ёй прысутным, між іншым, Мітрапаліт Сава з Польскае Праваслаўнае Царквы. Папа ў сваім слове да прадстаўнікоў іншых хрысьціянскіх рэлігій сказаў, між іншым:
Мы заўважваем, што на экумэнічнай ніве ажыцьцявіўся значны поступ, аднак пастаянна мы чакаем чагосьці больш. Так многа нашых братоў чакае ад нас дару любові, даверу, сьведчаньня, канкрэтнае духоўнае і матарыяльнае дапамогі. Мы ведаем, што сярод хрысьціянскіх супольнасьцей асаблівае месца займае хрысьціянская сям”я. У сёньняшнім сьвеце- сказаў зноў Сьвяцейшы Айцец-- што-раз часьцей на заснаваньне сям”і рашаюцца маладыя людзі розных традыцый, рэлігій, розных хрысьціянскіх вервызнаньняў. Часта для іх самых і блізкіх гэта цяжкае рашэньне, якое нясе з сабою вялікае рызыка як у вытрываньні ў сваёй веры і будаваньня ў будучыні сямейнага парадку так і для стварэньня клімату адзінства сям”і ды для ўзросту дзяцей. Выказваю прызнаньне за ўзьнятыя працы над экумэнічным дакумантам, ў якім хрысьціяне розных традыцый выказваюць супольную хрысьціянскую навуку аб сужонстве і сям”і, ўстаноўліваюць прынцыпы заключаньня сужонстваў розных веравызнаньняў. Жадаю ўсім- сказаў на заканчэньне Папа—каб у гэтай так далікатнай справе Цэрквы падыходзілі з даверам і супрацоўнічалі, ўшаноўваючы поўнасьцю правы і адказнасьць сужонкаў за фармаваньне ва ўласнай веры сям”і ды выхаваньне дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.