2006-05-23 13:28:57

Назначэньні ў Ватыкане


Кардынал Крэшэнцыё Сэпэ, старшыня Кангрэгацыі да спраў Эвангэлізацыі Народаў, стаў новым арцыбіскупам італьянскага гораду Нэапаль. Ён заступіў на гэтай пасадзе кардынала Джордано. Кардынал Сэпэ мае 63 гады і, ад 2001 году да гэтага часу, кіраваў ватыкаснкімі місійнымі ўстановамі.
Новым кіраўніком Кангрэгацыі да спраў Эвангэлізацыі Народаў стаў кардынал Іван Діяс, які мае 70 гадоў і ёсьць Гіндусам. На працягу амаль 30-ці гадоў, у гадах 1964-1996, працаваў у ватыканскай дыпламатыі.










All the contents on this site are copyrighted ©.