2006-05-22 11:26:05

Супольная заява рэлігійных кіраўнікоў Брытаніі супраць эўтаназіі.


Кардынал Кормак Мэрфі-О’Коннор, арцыбіскуп Вестмінстэрскі, арцыбіскуп Кентерберыйскі Роўэн Уільямс і галоўны рабін Вялікабрытаніі Джонатан Сакс падпісалі супольны зварот, у якім выказалі сваю нязгоду з праектам эўтаназіі смяротна хворых асобаў.
У рамках гэтага праекта, які абмяркоўваецца ў Палаце лордаў, плануецца дазволіць невылечальна хворым прасіць аб смерці ў сваіх лекараў. 12 траўня духоўны лідэр англіканаў арцыбіскуп Уільямс і дзевяць прадстаўнікоў Англіканскай Царквы выступілі ў Палаце лордаў, і выказалі свой пратэст ідэі аб легалізацыі эўтаназіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.