2006-05-22 14:31:50

Старонкі з сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.


б) У сардэчным дыялогу з усялякімі ведамі
76 Сацыяльная навука Царквы ўлічвае ўсе асягненні розума, з якой бы галіны ведаў яны не паходзілі, і мае важныя паміждысцыплінарныя памеры: “Каб лепей ажыццявіць адзіную праўду аб чалавеку ў розных сацыяльных, эканамічных і палітычных умовах, якія стала змяняюцца, гэта навука ўступае ў дыялог з іншымі дысцыплінамі, якія тычацца чалавека і маюць на ўвазе ўсё самае каштоўнае”. Сацыяльная навука выкарыстоўвае тлумачальныя магчымасці філасофіі, таксама як і акрэсляльныя магчымасці гуманітарных навук.
77 Ёсць важным, перад усім, уклад філасофіі, аб якім ужо ішла гаворка, калі мы размаўлялі аб чалавечай натуры, як аб крыніцы і аб розуме ў якасці шляху пазнання самой веры. Пры пасрэдніцтве розума сацыяльная навука ўключае філасофію ва ўласную ўнутраную логіку, значыць у адпавядаючы гэтай навуцы стыль аргументацыі.
Сцвярджаць, што сацыяльная навука мае дачыненне хутчэй да богаслоўя, чым да філасофіі, не значыць ігнараваць ці недастаткова ацэньваць ролю і ўклад філасофіі. Бо філасофія – гэта каштоўны і незаменны інструмент для вернага зразумення базавых зразуменняў сацыяльнай навукі (асоба, грамадства, свабода, сумленне, этыка, права, справядлівасць, агульнае дабро, салідарнасць, субсыдыярнасць, Дзяржава) – для зразумення, якое прывядзе да гарманічнага суіснавання ў грамадстве. Акрамя таго, мінавіта філасофія паказвае, у якой ступені разумны свет, што паходзіць з Эвагелля на грамадства; менавіта філасофія абуджае розум і сумленне кожнага чалавека адкрыцца праўдзе і пагадзіцца з ёй.
78 Значны ўклад у сацыяльную навуку Царквы ўносяць таксама гуманітарныя і сацыяльныя навукі; ніякую галіну ведаў мы не выключаем, з улікам той часткі праўды якую яна ў сабе нясе. Царква прызнае і прыймае ўсё, што дапамагае зразумець чалавека, уключанага ў сеціва грамадскіх сувязяў, якія трывала пашыраюцца, змяняюцца і робяцца больш складанымі. Царква разумее, што немагчыма асягнуць глыбокіх ведаў аб чалавеку пры дапамозе толькі тэалогіі, не карыстаючыся ведамі з іншых галінаў ведаў, на якія спасылаецца тэалогія.
Трывала ўважлівае і адкрытае стаўленне да навукаў надае сацыяльнай навуцы кампетэнтнасць, канкрэтнасць і актуальнасць. Дзякуючы гэтым навукам Царква можа ўдакладніць сваё разуменне чалавека ў грамадстве, больш упэўнена гаварыць з людзмі свайго часу і эфектыўнее выконваць сваю задачу: уцелаўляць у сумленні і ў пачуцці сацыяльнай адказнасці нашых сучаснікаў Слова Божае і веру, з якой паходзіць сацыяльная навука.
Гэты міждысціплінарны дыялог спрыяе і таму, што навукі, каб асягнуць сэнсу, каштоўнасці і адказнасці, якія адчыняюцца сацыяльнай навукай, і дапамагаюць навукам “пашыраць свае далягляды, служачы асобе, пазнаючы і любячы яе ў поўні паклікання”.
в) Выява настаўніцкага служэння Царквы.
79 Сацыяльная навука належыць Царкве, бо Царква яго разпрацоўвае, распаўсюджвае і выкладае. Гэта навука – не ёсць прэрагатывай аднаго кампанента царкоўнага цела, але справай ўсёй грамады; тут падаецца, як Царква разумее грамадства і якую пазыцыю яна займае ў адносінах да яго структураў і да зменаў, якія ў ім адбываюцца. Уся царкоўная суполка: святары, законнікі і законніцы, цывільныя асобы – разам узводзяць сацыяльную навуку, абапіраючыся з розных задачаў, дароў і служэнняў у сярэдзіне Царквы.
Настаўніцтва Царквы прыймае, інтэрпрытуе і зводзіць разам шматлікія дары – і гэта яшчэ адзін выказ звышнатуральнага разумення веры, якое належыць усяму народу Божаму – і распаўсюджвае сацыяльную навуку, як навуку Царквы. Навука Царквы складаецца тымі, што маюць на гэта права і здольнасці, а таксама абавязак навучаць у галіне веры і маралі з уладай, атрыманай ад Езуса. Сацыяльная навука – не толькі навука, як плён разважанняў і працы кваліфікаваных спецыялістаў; гэта думка Царквы, бо яе навука створана Настаўніцтвам, заснаваным на ўладзе, якую Езус перадаў апосталам і іх паслядоўнікам: Папам і біскупам, якія маюць да Яго непасрэднае дачыненне.
80 У сацыяльнай навуцы Царквы ўлічаны ўсе кампаненты і выявы Настаўніцтва. Першасную ролю мае ўніверсальнае Настаўніцкаяе дзейнасць Папы і Сабора: менавіта гэта накіроўвае і развівае сацыяльную навуку. Гэта Настаўніцтва, асобным чынам, злучана з біскумскім Настаўніцтвам, якое ўдакладняе, адаптуе і акталізуе навуку ўніверсальнай Навукі ў дачыненні да шматлікіх і разнастайных асобных сітуацый з іх канкрэтнымі асабістасцямі.
Сацыяльная навука біскупаў узбагачвае і стымулюе Настаўніцтва Рымскага Папы. Такім чынам здзяйсняецца рух па колу, які, фактычна, выказвае калегіяльнасць Пастыраў, што злучаны з Папам у сацыяльнай навуцы Царквы. Створаны ў выніку дактрынальны комплекс, ёсць універсальнай навукай Папаў і Бускупаў.
Як частка маральнага навучання Царквы, сацыяльная навука мае тую самую годнасць і аўтарытэт, што і маральная навука. Сацыяльная навука – гэта сапраўдная навука, якая патрабуе ад вернікаў прыняць і прытрымлівацца яе. Якой ёсць дактрынальная вага розных навучанняў і ў якой ступені мы забавязаны з імі пагадняцца – належыць ацэньваць зыходзячы з іхняй натуры, з іхняй незалежнасці і зменлівых элеменаў і з таго, як часта да іх звяртаюцца.







All the contents on this site are copyrighted ©.