2006-05-19 15:23:33

Сьвятарскае пасьвячэньне ў Віцебску


13 мая 2006 г. а 12-й гадзіне ў віцебскім катэдральным касцёле святой Барбары распачалася ўрачыстая Літургія, падчас якой святарскае пасвячэнне прынялі 2 дыяканы — Валянцін Нарадоўскі, які скончыў духоўную семінарыю ў П’ячэнцы (Італія), і Уладзімір Заянчкоўскі, выпускнік семінарыі ў Легніцы (Польшча).
У гэтай урачыстай цэлебрацыі, якую ўзначаліў губернатар Ватыкана кардынал Эдмунд Казімір Шока, бралі ўдзел Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Марцін Відавіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, а таксама вялікая колькасць святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў, сярод якіх былі госці з Украіны, Нямеччыны, Польшчы і Італіі.
Шчырыя словы прывітання адрасаваў новапрэзбітарам прадстаўнік Святога Айца арцыбіскуп Марцін Відавіч. Ён падзякаваў бацькам маладых ксяндзоў і парафіянам, якія іх узгадавалі, а таксама нагадаў, што гэтае пасвячэнне з’яўляецца лепшым доказам таго, што Касцёл у нашай краіне паспяхова развіваецца.
Абодва новапасвячаныя святары будуць здзяйсняць душпастырскае служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі: кс. Валянцін — у Мёрах, а кс. Уладзімір — у Сянне.








All the contents on this site are copyrighted ©.