Спатканне Прэзідэнта Францыі з усходнімі Патрыярхамі.
Прэзідэнт Францыі Жак Шірак спаткаўся 15 траўня з шасцю кіраўнікамі усходніх Каталіцкіх
Цэркваў, якія прыехалі ў французскую сталіцу. Падобнае спатканне праводзілася ў Елісейскім
палацы ўпершыню. У сваёй прамове Прэзідэнт Шірак гаварыў аб “свабодзе сумлення і рэлігіі”
і заявіў, што хрысціяне “Блізкага Усходу заўсёды былі мастом паміж Усходам і Захадам…
У сувязі з гэтым іх роля ў сучасны момант на Блізкім Усходзе ўзрастае”. Сірыйска-каталіцкі
Патрыярх Пьер VIII Абдэль-Ахад гаварыў аб лёсе хрысціянаў Iрака, дзе знаходзіцца значная
частка ягоных вернікаў, і прасіў Прэзідэнта прыймаць іракскіх уцекачоў. Коптска-каталіцкі
Патрыярх Александрыі Антоніос Нагіб выказаў падзяку за французскую падтрымку палітыкі
адкрытасці Прэзідэнта Мубарака. Што ж тычыцца мельхітскага Патрыярха Рыгора III Лахама,
рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Дамаску, то ён засяродзіў увагу на сірыйска-ліванскай
напружанасці. Латінскі Патрыярх Ерусаліма Мішель Саббах падкрэсліў, што палітычная
і эканамічная сітуацыя на Святой Зямле цяпер вельмі нестабільная, што прымушае хрысціянаў
да эміграцыі. На прэс-канфярэнцыі, якая адбылася пасля спаткання з Прэзідэнтам,
царкоўныя дастойнікі гаварылі аб складанай рэлігійнай сітуацыі на Усходзе.