2006-05-19 15:12:57

Свяцейшаму Айцу прадстаўлены пераклад энцыкліклікі "Бог ёсць любоў".


Папе Рымскаму Бенедыкту XVI прадстаўлены рускі пераклад энцыклікі “Бог ёсць любоў”. Тэкст Свяцейшаму Айцу прадставіў галава арцыдыяцэзіі Маці Божай у Маскве монсіньор Тадэвуш Кандрусевіч на агульнай аудыенцыі 17 траўня ў Ватыкане.
Энцыкліка перакладзена на рускую мову і надрукавана ў перыядычным выданні “Roma locuta” (“Рым сказаў”) – у дадатку да расейскай каталіцкай газеты “Свет Евангелія”. Энцыкліка ўбачыла свет у сёлятні дзень Пасхі, якая прыпала ў гэтым годзе на дзень нараджэння Папы.
28 красавіка, пад час семінара царкоўных інфармацыйных цэнтраў у Папскім універсітэте Святога Крыжа ў Рыме, галоўны рэдактар газеты “Свет Евагелия” спадар Віктар Хруль пазнаёміў з рускім перакладам энцыклікі сакратара Кангрэгацыі да спраў веранавучання біскупа Анджело Амато. Першы наклад энцыклікі (3000 экзэмпляраў) ужо распаўсюджаны сярод чытачоў. Памер другога наклада складае 4500 экзэмпляраў.
Дадатак “Roma locuta”, у якім друкуюцца папскія дакументы і дакументы Рымскай курыі, выдаецца з 2001 года па блаславенству Дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала Анджело Содано.







All the contents on this site are copyrighted ©.