2006-05-19 15:28:20

Ксёндз Завальнюк абвясьціў галадоўку на знак нязгоды з прэм"ерай фільму "Код да Вінчы"


Ксёндз-пробашч касьцёлу сьвятых Сымона й Алены Ўладзіслаў Завальнюк абвясьціў, што будзе трымаць чысты пост на знак нязгоды з прэм’ерай фільму "Код да Вінчы".



Як падае газэта “Наша Ніва”, ксёндз-пробашч будзе трымаць пост, прынамсі, тыдзень. Ён параўнаў прэм’еру карціны, пастаўленай па скандальнай кнізе Дэна Браўна, з блюзьнерствамі атэістычных часоў.



Уладзіслаў Завальнюк накіраваў ліст аўтару кнігі Дэну Браўну, у якім заклікаў яго да пакаяньня.



Сёньня адбылася ўсясьветная прэм’ера "Коду да Вінчы". Фільм дэманструецца ў трох кінатэатрах Менску.












All the contents on this site are copyrighted ©.