2006-05-18 13:04:35

Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з Мітрапалітам Кірылам


У чацьвер 18 мая Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з Праваслаўным Смаленьскім і Калінінградзкім Мітрапалітам Кірылам, які кіруе Аддзяленьнем Вонкавых Царкоўных Адноснаў Маскоўскага Патрыярхату. Ён у гэтых днях знаходзіцца ў Рыме ў сувязі з высьвячэньнем новае Праваслаўнае Царквы. Гэтая ўрачыстасьць адбудзецца ў пятніцу 19 мая і Апостальскую Сталіцу на іх будзе прадстаўляць кардынал Вальтэр Каспэр, Старшыня Папскае Рады да Спраў Адзінства Хрысьціян.
Царкву пабудавана на тэрыторыі пасольства Расійскае Фэдэрацыі, што знаходзіцца блізка Ватыкану ў імя Сьвятой Кацярыны Александрыйскай ды будзе сядзібаю праваслаўнае парафіі, што будзе належыць Маскоўскаму Патрыярхату.








All the contents on this site are copyrighted ©.