2006-05-17 16:34:36

Папа Бенедыкт 16 звярнуўся да ўдзельнікаў праходзячага ў Рыме Сімпозіўма па справах сям'і, што зноў ускалыхнула ўвесь сучасны свет. Няма такой краіны, такога выдання , якое б не каментавала чарговае сцверджанне маці -Царквы аб выключнай адпаведнасці шлюбу Божае задуме і Любові.


Толькі саюз мужчыны і жынчыны, выключны і канчатковы, адпавядае сутнасці Божае Любові і стаецца сапраўдным дабром для чалавецтва.Зноў сцвердзіў Папа пачатку 3 Тысячагоддзя - Бенедыкт 16 тую праўду, што змешчана ў Святым Пісанні, у Адкрыцці Божым да чалавецтва. "Сёння мы стаім перад асабліва неадкладнай праблемай ,-зазначыў святы Айцец,- спробай зблытаць шлюб з іншымі тыпамі саюзаў,заснаваных на нетрывалай любові". Ён далей звярнуў увагу удзельнікаў сімпозіума на тое, што ягоны папярэднік і аднадумца - Папа Ян Павел 2 -па-новаму, сучасна і арыгінальна чытаў задуму Бога аб сустрэчы Адкрыцця з чалавечым вопытам:-" У Хрысце поўня адкрыцця любові Айца выяўляецца ў поўнае праўдзе паклікання чалавек - да любові, якое можа рэалізавацца толькі ў шчырым дары сабе самога". Пра гэта ж і першая праца новага папа - Энцыкліка "Бог ёсць любоў" , дзе ён сцвярджае, што " менавіта любоў асвятляе хрысціянскае ўяўленне аб Бонгу і, адпаведна, аб чалавеку і ягоным шляху...Іншымі словамі, бог выбраў шлях любові,каб патлумачыць таямніцу свайго трыадзінага жыцця...Вобразу манатэістычнага (адзінага) Бога адпавядае манагамны шлюб,..заснаваны на выключнай і канчатковай любові.Шлюб стаецца іконай адносінаў між Богам і Ягоным народам".
Гэты Рымскі сімпозіўм , зарганізаваны сумесна папскай Радай па справах сям'і і папскім НД Інстытутам па вывучэнні шлюбу і сям'і, заснаваных 25 год таму назад папам Янам Паўлам 2, адзначвае гэтую дату. 13 мая 1981 года польскі Папа як раз збіраўся аб'явіць Божаму народу на Плошчы Святога Пятра аб гэтых фундацыях, падкрэсліўшых важнасць інстытуту сям'і. Але не паспеў - прагучаў стрэл і Папа ўпаў , паранены куляў турэцкага тэрарыста Алі Акчы.І вось цяпер тагачасны кардынал Язэп ратцынгер, цяпер папа бенедыкт 16. з хваляваннем прыпамінае тыя падзеі, што супалі ў часе, моцна прыгадваючы два асноўныя элементы ў навучанні папы Яна Паўла 2 аб сям'і. Першы -- у тым, што сям'я і шлюб укарэненыя ў самай серцавіне праўды аб чалавеку і ягоным прызначэнні:"Палавыя розніцы між мужчынам і жанчынай - гэта не проста біялагічны факт.Сэнс значна больш глыбокі: выказвае тую форму любові,праз якую мужчына і жанчына, стаючыся адзіным целам (адзінай плоццю) ажыццяўляюць поўню адзінства 2 асоб,адкрытых для перадавання жыцця, супрацоўнічаючы такім чынам з Богам ў нараджэнні новых чалавечых істот ! ".







All the contents on this site are copyrighted ©.