2006-05-17 13:08:41

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 17 мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 19 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную катэхэзу Папа прысьвяціў постаці Сьвятога Апостала Пятра, сказаўшы наступнае
RealAudioMP3
Ягонае імя, найчасьцей пасьля Ісуса, прыпамінаецца ў Пісьмах Новага Запавету. Як вядома быў рыбаком, паходзўіў з Бэтсаіды, быў зацікаўлены рэлігійнымі пытаньнямі, як падкрэсьлівае той факт, што выбраўся з братам Андрэям ў Юдэю, каб слухаць Яна Хрысьціцеля.
Быў веруючым Гэбрэям- працягваў Сьвяцейшы Айцец- веруючым у Божае дзеяньне ў гісторыі свайго народу. Эвангэльлі прадстаўляюць яго як чалавека рашучага ды імпульсыўнага ды адначасна аднадушнага і баязьлівага. Тым ня менш аднак сумленнага да той ступеньні, што здолеў праявіць шчыры жаль за сваю нявернасьць. Здольным да прызнаньня: Ты Хрыстос і зараз жа неадкадна ёсьць згоршаны Крыжам і зводзіць Ісуса ад Волі Айца, заслугоўваючы на мянушка спакушальніка.
Аднак пасьля дасьведчаньня сьмерці і ўваскрасеньня Хрыста- сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Бэнэдыкт 16—Пятро з адвагаю ўздымае заданьне насьледаваньня Настаўніка і ўзмацоўвае Яго Вучняў ў Веры а сваё сьведчаньне пацьвярджае мучаніцкаю сьмерцю.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.