2006-05-13 10:56:52

Заява кардынала Ганконга з нагоды незаконнага высвячэнне двух біскупаў у Кітаі.


Каментуючы недаўнія нелігітымныя высвячэнні двух біскупаў у Кітаі, ганконгскі кардынал Язэп Цзэн заявіў, што ўсе кітайскія католікі “жадаюць захоўваць вернасць Папе”, а не царкве, якая падпарадкоўваецца кітайскаму ўраду.
У заяве, надрукаванай у адказ на гэтыя высвячэнні, кардынал падкрэсліў, што ў Кітаі ёсць толькі адна сапраўдная Царква і раскол у поўнай меры палягае на сумленні падпарадкаванай дзяржаве царкве.
Каталіцкі дастойнік адзначыў, што “за апошнія 50 гадоў, калі ў краіне адбываліся незаконныя высвячэнні, новыя біскупы заўсёды разумелі іх нелегітымнасць. На прыканцы 70 і на пачатку 80 гадоў мінулага стагоддзя, калі кантакты з Захадам зрабіліся больш простымі, многія з гэтых біскупаў імкнуліся папрасіць прабачэння перад Святым Пасадам і прасілі аб іх прызнанні з боку Апостальскай сталіцы”.
“У выпадках, калі гэта было магчыма, Папа задаволіваў такія просьбы, і загадываў данесці адпаведную інфармацыю да мясцовых святароў і свецкіх вернікаў, пазбягаючы прамога супрацьстаўлення афіцыйным урадавым структурам. Гэта дазволіла біскупам, святарам і простым вернікам спакойна вызнаваць сваю веру і знаходзіцца у той самы час пад кантролям ураду”, - зазначыў кардынал Цзэн.
Ён таксама падкрэсліў, што “новыя біскупы, высвечаныя без згоды Апостальскай сталіцы, знаходзяцца цяпер у складанай сітуацыі: святары не жадаюць цэлебраваць імшы разам з імі, а вернікі адмаўляюцца прыймаць удзел у Богаслужбах, якія яны служаць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.